З 1 па 8 снежня праходзіў тыдзень, прысвечаны прафілактыцы СНІДу. Пачатак яму паклала агульнашкольная лінейка “Будзь асцярожны! Адказнасць за здароўе – асабістая справа”. Затым з вучнямі старэйшых класаў была праведзена адзіная класная гадзіна “СНІД – чума нашага часу” з праглядам відэароліка і інтэлектуальнай гульнёй “Марскі бой”. Вучням сярэдняга звяна быў прапанавыаны занятак з элементамі трэнінгу “Хвароба, чыё імя СНІД” з праглядам і абмеркаваннем прэзентацыі. А вучні малодшых класаў разглядалі казку-лекцыю “СНІД і яго мара” і глядзелі маляваны відэаролік “Што такое ВІЧ?” Заключным этапам тыдня стала акцыя “Смайлік на радасць: жыві з усмешкай”