11 лютага навучэнцы школы прынялі ўдзел у сумесным мерапрыемсве Здзітаўскага СДК і Здзітаўскай Царквы Раства Прасвятой Багародзіцы. Сустрэча была прысвечана тэме сям'і. У цеплай атмасферы сабраліся жыхары вёскі Здзітава, прадстаўнікі мясцовай улады, вучні школы, протаіерэй Мікалай. Добрае ўражанне пакінула канцэртная пранрама, падрыхтаванная сумесна вучнямі школы, калектывам Здзітаўскай СДК "Багатуха" і царкоўным хорам.
Мерапрыемства прадоўжылася ў Храме Раства Прасвятой Багародзіцы. Айцом Мікалаем, настаяцелем Царквы, былі падведзены вынікі ўдзелу навучэнцаў школы ў 15 Міжнародным конкурсе дзіцячай творчасці "Прыгажосць Божага свету. Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі". Усе дзесяць удзельнікаў конкурсу былі адзначаны пісьмамі падзякі ад Архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана. А памятныя сувеніры ўручыў дзецям настаяцель Здзітаўскай Царквы протаіерэй Мікалай. Скончылася мерапрыемства салодкімі пачастункамі з гарбатай.