Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Аб установе

Фотаматэрыялы

  • сертификат регистрации
  • Лицензия

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Здзітаўская сярэдняя школа" Бярозаўскага раёна

Дырэктар школы:Ажажа Таццяна Сяргееўна         

тэл. 42392

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце:

Мартысевіч Алена Мікалаеўна тэл. 42393

Загадчык гаспадаркай школы:

Шындыч Святлана Васільеўна

Рэжым работы "Здзітаўскай СШ" Бярозаўскага раёна

                                           
Панядзелак - пятніца: 7.40 - 20.00
Субота: 9.00 - 15.00 (да 22.00 пры правядзенні вечарыны)
Бібліятэка: 11.00 - 13.00; 14.00-15.30; пятніца: 10.30-13.00, 14.00-15.30;  субота: 10.00 - 11.50,  
Выхадны дзень: нядзеля

Кантактная інфармацыя

Тэлефоны "гарачых ліній", тэлефоны даверу і даведачных службаў

Наш герб,  і гімн

Здитово- Родина милая

 

  1. Между трёх озёр ты стоишь,

    Средь болот от края до края.

    Волны тихие Дрогобуж

    Днём и ночью тебя ласкают

          ПРИПЕВ:

Здитово - Родина милая,

Вечно в сердце тебя я ношу.

Ласточкой сизокрылою

Я к тебе на свиданье спешу.

 

  1. А сверкающим утром вешним

    запивается звонко гармонь

    Молодёжь распевает песни-

    В них душевный пылает огонь.

          ПРИПЕВ:

  1. Защищали тебя партизаны-

    Здесь повсюду житейская тишь

    Залечила давно свои раны

    И, как Феникс-птица, стоишь.

          ПРИПЕВ:

  1. Былой славы твоей не отнять-

    Вечно жить тебе в доброй надежде

    И в свои тысяча пять

Молода и прекрасна, как прежде.

          ПРИПЕВ

З 1921 г. па 1939 г. у Здзітаве існавала польская пачатковая школа. “Кабінеты” размяшчаліся ў вясковых хатах, не прыстасаваных для вучобы. Таму заможны селянін Міхаіл Гладкоўскі, які меў гаспадарку і невялічкі магазін, на свае ўласныя сродкі пабудаваў памяшканне для школы з настаўніцкай і двума класнымі пакоямі. Каб атрымаць чатыры класы польскай адукацыі, трэба было вучыцца сем год.
     Падчас Вялікай Айчыннай вайны на адным з маленькіх балотных астравоў, прыкладна за тры кіламетры ад Дворышчаў, была створана партызанская школа. Пад дубамі вырылі зямлянкі, зрабілі дарожкі, драўляныя сталы. Настаўнікамі былі Марыя Васільеўна Шляхценка і Любоў Аляксандраўна Грыцова.
     Пасля вайны, позняй восенню 1946 г., пачала дзейнічаць беларускамоўная пачатковая школа ў хаце мясцовага жыхара Мікалая Максімавіча Чарвякоўскага. А прыдбаць будынак для школы дапамог выпадак. Стараста вёскі Мікалай Чайчыц (Гірук) сабраў з насельніцтва грошы і купіў за Бярозай хатку, якую прывёз у Здзітава для будучай царквы. Але мясцовая ўлада не дазволіла гэтага зрабіць, і будынак прыстасавалі пад школу.
     Школа ўяўляла сабой трохсценную драўляную хату, пакрытую саломай. Настаўніцкая памерамі 3х2 м была адгароджана дошкамі. Парты засталіся з польскіх часоў, двух-, трох- і нават чатырохмесныя. Да хаты зрабілі халодную прыбудову, дзе былі прыбіты вешалкі для адзення. Першым настаўнікам і дырэктарам стаў Іван Тарасавіч Кажэка.
     У 1946 г. пачала працаваць пачатковая школа ва ўрочышчы Ямы ў хаце мясцовага жыхара М.І. Сычыка. Першымі настаўнікамі тут былі  Каўганка, Букініч, К.П. Міхнюк.
     З 1950-га па 1959 гг. дырэктарам Горбаўскай школы (у той час яна мела такую назву) быў Уладзімір Васільевіч Савельеў. У 1951 г. прыехалі настаўнікі Н.І. Малаева, І.Ф. Міхалкоўскі, Г.В. Нядзвецкі, В.С. Нядзвецкая, В.В. Гавенчык, І.С. Вашкевіч, Д.С. Макарэвіч (Вашкевіч). У 1952 г. адбыўся першы выпуск сямігодкі.
     Затым пачалася падрыхтоўка да будаўніцтва новага драўлянага будынка школы, а ў 1954 г. здзітаўцы ўжо накрылі дах будынка драўлянай гонтай, дабудавалі два класныя пакоі. Школа стала цэнтрам сяла, тут праводзіліся сходы і вечарыны.
     Да ўсяго малады кіраўнік У.В. Савельеў арганізаваў першую ў Бярозаўскім раёне вячэрнюю школу сельскай моладзі.
     Акрамя сямігадовай школы,  у мясцовасці працавалі яшчэ тры пачатковыя школы ў заходняй частцы Здзітава: у Чаромушках, Вуглах і ва ўрочышчы Чырыдын. Чацвёртая была ў Дворышчах. Дарогі туды не было, бо скрозь былі непраходныя балоты. З 1954-га па 1957 гг. там працаваў філіял сямігадовай школы.
     У пачатку 60-х гг. былі ўзведзены новыя будынкі пачатковых школ у Чаромушках і Вуглах, але ўсё роўна вучэбных месцаў не хапала,  і  дзеці працягвалі вучыцца па хатах. У 1962 г. школа стала васьмігодкай. Яна паступова расла, працавала ў 3 змены, 5–6 класы размяшчаліся ў сельскіх хатах.
     У 1962 г. Г.В. Нядзвецкі, будучы дырэктарам васьмігадовай школы, разам са старшынёй бацькоўскага камітэта М.А. Катышковым напісалі пісьмо ў Вярхоўны Савет БССР,  у якім расказалі пра цяжкія ўмовы для адукацыі ў вёсцы Здзітава. На той час у школе навучалася каля 600 чалавек, класы былі паралельныя. Хутка пытанне аб будаўніцтве новай навучальнай установы вырашылася. Двухпавярховы цагляны будынак сярэдняй школы пабудавалі ў 1964 г., а заадно і 4-кватэрны жылы дом для сем’яў настаўнікаў. Узвялі і інтэрнат для вучняў.

Вёска Здзітава з'яўляецца найстаражытным паселішчам на тэрыторыі сучаснага Бярозаўскага раёна, размешчана паміж Чорным і Спораўскім  азёрамі, міма працякае левы прыток Ясельды рака Драгабуж. Наяўнасць вышэйназваных прыродных аб'ектаў абумовіла пранікненне сюды першабытных людзей у эпоху неаліту (4 - 3-е тыс. да н. э.), аб чым сведчаць раскопкі стаянак Горбаў-1, у 2-х км на паўночны ўсход ад Здзітава і Горбаў-2 у 1 км на поўнач ад вёскі.

Яшчэ нядаўна лічылася, што ў пісьмовых крыніцах Здзітаў упершыню згадваецца пад 1252 г. у Іпацьеўскім летапісе пры апісанні паходу валынскіх князёў Данілы і Васілька на літоўскага князя Міндоўга. У той час шлях з Валыні на Літву праходзіў праз крэпасці Ветлы на Прыпяці, Здзітаў на Ясельдзе і далей на Слонім і Навагрудак. Па апошніх дадзеных Здзітава ўпершыню згадваецца ў 1005 годзе ў "Статутнай грамаце аб заснаванні Тураўскай епіскапіі", і ўваходзіў у спіс 35 гарадоў рускіх зямель, якія існавалі на беларускіх землях да 1300 г. Праўда, летапісны горад Здзітов, знаходзіўся ў 7 км на поўдзень ад сучаснай в. Здзітава паблізу сучаснай в. Старомлыны Драгічынскага раёна, на ўзвышаным беразе р. Ясельда.

Здзітава было цэнтрам воласці ў Слонімскім княстве. З ХIV стагоддзя Здзітава ўваходзіла ў склад ВКЛ. Прыблізна ў гэты час горад Здзітаў спыніў сваё існаванне, хутчэй за ўсё ў выніку паходаў кіеўскіх князёў на яцвягаў горад быў знішчаны, а яго жыхары перасяліліся ў іншыя месцы. З гэтага часу і ўзнікае сучаснае Здзітава на Драгабужы. Да 1430 годзе Здзітава атрымала права мястэчка было цэнтрам воласці ў Слонімскім павеце. Здзітаўская воласць знаходзілася ў валоданні саміх Вялікіх князёў.

У дакументах ад 1520 г. Здзітава названа горадам. Будучы цэнтрам воласці і крэпасцю, Здзітава карысталася гарадскімі правамі, а яго жыхары, вымушаныя несці ваенную службу, вызваляліся ад усіх падаткаў і натуральных павіннасцяў.

У часы Рэчы Паспалітай Здзітава было цэнтрам стараства Неградскаго, размешчанага ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства. Прыблізна з гэтага часу Здзітава губляе свой гарадскі статус, ператвараецца ў валоданне прыватных асоб, і становіцца мястэчкам, а пазней звычайнай палескай вёсачкай.

Мабыць, самы глыбокі след у гісторыі Здзітава пакінула Вялікая Айчынная вайна, таму як Спораўскія балоты з вакольнымі вёскамі сталі цэнтрам партызанскага руху Берасцейшчыны. Менавіта па гэтай прычыне 3-11 красавіка 1944 г. у в. Здзітава адбываліся падзеі, якія назаўсёды ўпісаны ў баявую летапісь партызанскай славы Беларусі.

Недалёка ад вёскі базіраваліся партызанскія фарміраванні, штаб Брэсцкага партызанскага злучэння, Брэсцкі падпольны абкам КП(б)Б. У пачатку красавіка 1944 г. фашысты ўстанавілі блакаду, а 4 красавіка кінулі галоўныя сілы ў прарыў супраць брыгады "Савецкая Беларусь" (ком. Н.У. Бабкоў), якая займала абарону ўздоўж ракі Драгабуж і прыкрывала асноўныя партызанскія базы. 5 красавіка пасля трохгадзіннай артпадрыхтоўкі фашысты пайшлі на штурм пераправы і загадзя падрыхтаванай партызанамі лініі абароны з 6 дзотаў, траншэй і бліндажоў. На працягу 6 дзён партызаны адбівалі атакі пераўзыходзячага саперніка, і толькі на 7-ы дзень па загаду камандавання пакінулі пазіцыі і перайшлі на другую лінію абароны, якую карнікі штурмаваць не адважыліся. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як "Здзітаўская абарона", а на месцы былых баёў усталяваны аднайменны мемарыяльны комплекс у 1975 г.

На сённяшні дзень. в. Здзітава мае статус аграгарадка ў складзе ААТ "Спорава" і зыходзячы з дзяржаўнай праграмы развіцця вёскі мае перспектыву ператварыцца ў цэнтр гаспадарча-культурнага жыцця вёскі і цэнтр агратурызму.

Zditovo liegt 35 km  südostlich der Kreisstadt Berösa, am kleinen Fluß  Drogobusch,

wird von drei Seen umrahmt: Sporover,  Schwarzer und Weißer, auf dem Territorium Sporover

135 km bis zur Gebietsstadt Brest

262 km bis zur Hauptstadt Minsk

26 km von Eisenbahnstation  Bronnaja  Gora, der Eisenbahnlinie Brest-Moskau

20 km von Autobahn Brest-Moskau

Auf dem Weg Berösa-Dragitschin.

Der Alter des Dorfes ist 1013 Jahre. Es wurde zum ersten Mal im 1005 in der Urkunde über

 « Gründung  von Turow  Bischoftsamt »  erwähnt.

Es waren  die Zeiten, wenn Zditovo ein Bestandteil des Großfürstentums Litauen, Russlands,

Polen war.

Die Dorfumgebung ist einzigartig. Unser Moor und  Fluß  gehören zum Republikanischen Naturschutzgebiet Sporovo.  Hier hausen seltene Vogel und Pflanzarten. Aus 123  Vogelarten sind 20 ins Rote Buch eingetragen. Im  Sporovernaturschutzgebiet  nistet der global bedrohte

Segenrohrsänger.

Was war früher in unserem Dorf  und was  haben wir  jetzt.

 Wir hoffen­­, dass diese Information für Sie  nicht nutzlos wird.

 

Die erste Schule im Dorf  Zditovo  wurde im 1885  entstanden.

Das  war Kirchengemeinde Schule.

 

Ab 1921 bis 1939  im Dorf   war polnische Schule. Alle Schulfächer wurden  auf Polnisch unterrichtet. Das war so genannte vierjährige Schule.

 

Während des Krieges, im Partisanenlager wurde eine Waldschule organisiert. Im Winter lernten die Kinder in dem Wohnbunker und  wenn es warm war unter dem freien Himmel.

 

Nach dem Krieg kamen ins Dorf  die ersten Lehrer. Sie lehrten lesen und schreiben nicht nur die  Kinder, sondern  auch die Erwachsenen. Die Bildung führte man in den Häusern der Menschen, weil es damals  kein  Schulgebäude gab.

Das  erste Schulgebäude wurde nur 1954 Jahre gebaut. Das war ein kleines Haus aus Holz.

In diesem Haus war nach dem Krieg siebenjährige Schule.

Ab 1950 arbeiteten in unserem Dorf noch drei Grundschulen, weil das Dorf sehr große Fläche enthält und für kleine Kinder war es sehr  schwer  die Schule zu erreichen.

 Und wir lernen im Gebäude, das 1965 gebaut wurde. Vor drei Jahren feierte unsere Schule 50 –es Jubiläum.

 

Unser  Schulleben ist sehr  Inhaltsreich und Interessant. Wir treffen uns mit zahlreichen

Menschen aus verschiedenen Ländern und viel erfahren von ihnen.

Wir versuchen  Lebensqualität im Dorf zu verbessern. Seit 2009 nehmen wir aktiv an Agenda 21 teil, haben eigene Schulagenda für  Nachhaltigen Entwicklung des Dorfes entworfen und propagieren Ideen der nachhaltigen Entwicklung, folgten selbst diesen Ideen.

Wir verstehen, wenn man etwas verändert will, muss man von sich selbst beginnen.

 

Wir wünschen Ihnen einen guten Aufenthalt bei uns in Zditovo.