9 снежня адбылася гульня “Лінгвістычны рынг”. Мэта яе – фарміраванне матывацыі да вывучэння беларускай мовы. Напрацягу гульні вучні актыўна дэманстравалі свае веды па лексіцы беларускай мовы, працавалі перакладчыкамі, адказвалі на пытанні “Чароўнага капялюша”, разгадвалі крыжаванку. Гульня спрыяла фарміраванню культуры адносін у вучнёўскім калектыве, садзейнічала развіццю чуйнасці да роднага слова.