Літаратурныя чытанні "Матулям прысвячаецца"
У царкве Раства Прысвятой Багародзіцы адбылася сустрэча з айцом Мікалаем Шуставым і прыхажанамі. Вучні чыталі вершы пра матуль і бабуль. Айцец Мікалай паведаміў пра свята Пакрова Прысвятой Багародзіцы, праспяваў некалькі песен.
Пасля дзяцей і прыхажан запрасілі папіць гарбаты з прысмакамі, якія выпякалі самі прыхажане.