Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

04.02.17

Вечар сустрэчы з выпускникамі

Наступная сустрэча школьных сяброў

У школах прайшлі традыцыйныя вечары сустрэч выпускнікоў. У Здзітаўскую сярэднюю школу Спораўскага сельсавета таксама з’ехаліся яе былыя выпускнікі, каб успомніць сваіх настаўнікаў і самыя яркія моманты школьнага жыцця.
Гаспадары – цяперашнія вучнёўскі і педагагічны калектывы – сардэчна віталі як тых, хто скончыў навучальную ўстанову пяцьдзясят гадоў таму, так і тых, хто пакінуў яе парог год назад. 3 якім душэўным цяплом, як незвычайна было аформлена школьнае фае! На стэндах – фотаздымкі як сведчанне нашага дзяцінства і юнацтва. Асобная ўвага вучням, якія праславілі родную школу‚ – біяграфічныя звесткі пра іх сабраны ў адзіную выставу. Прыемна, што сярод славутых імён і выпускнікі 1977 (майго!) года: член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц; прарэктар па навукова-метадычнай рабоце Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі, член Союза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Кавалевіч. Дарэчы, першы разам з аднакласнікамі Нінай Панцялеенка (Данілковіч) і аўтарам гэтых радкоў стаў госцем “круглага стала”, праведзенага напярэдадні ўрачыстай часткі святочнай праграмы. Сустрэча лепшых вучняў школы з землякамі, якія маюць за плячыма вялікі жыццёвы вопыт, умеюць быць паспяховымі, пераадольваць цяжкасці, не пакінула абыякавымі нікога. Галоўнае, у тым ліку і аднаго з першых – выступіла Ніна Курыловіч (Сычык).
Успаміны, падарункі, кветкі, усмешкі – усё гэта стварыла атмасферу цеплыні, падарыла масу станоўчых эмоцый, аб’яднала усіх у адну вялікую сям'ю, члены якой з гонарам носяць пачэснае званне «Здзітаўцы», ганарацца гэтым і лічаць, што яны самыя лепшыя ў свеце.

Фотаматэрыялы

  • Заседание Детской палаты