Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

28.02.17

Адукацыйны форум

18 лютага на базе Рэсурснага цэнтра эканамічнага развіцця Спораўскага сельсавета (Здзітаўская школа) адбыўся форум “Да ўстойлівага Спораўскага сельскага савета праз актывізацыю моладзевага прадпрымальніцтва”. Актыўны ўдзел у яго рэалізацыі прымалі госці з Італіі. 
У форуме таксама прынялі ўдзел Аляксандр Мартысевіч, старшыня Спораўскага сельвыканкама, Таццяна Бранько, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Бярозаўскага райвыканкама.
Vincenzo Sannino, Прэзідэнт Асацыяцыі Acarbio Costiera Amalfitana, ACARBIO (Італія) і Antonio Di Martino, кіраўнік праектаў ACARBIO, пазнаёмілі ўдзельнікаў форуму з вопытам развіцця сельскага прадпрымальніцтва на прыкладзе правінцыі Трамонці. Італьянскія спецыялісты паведамілі ўсім прысутным аб сваім вопыце пошуку і аднаўлення страчаных гатункаў памідораў (на прыкладзе вядомага Umberto/Fiascone), іх вырошчвання, расказалі пра асаблівасці пераапрацоўкі прадукту.

Фотаматэрыялы

  • Заседание Детской палаты