Абмеркаваннем магчымасцяў развіцця адукацыйных практык на тэрыторыі Спораўскага сельсавета, павышэння эканамічнай актыўнасці моладзі займаліся ўдзельнікі педагагічнага семінара 22 сакавіка.
У ходзе сустрэчы быў удакладнены план рэалізацыі сумеснай ініцыятывы “Да ўстойлівага Спораўскага сельскага савета – праз павышэнне эканамічнай актыўнасці моладзі (стварэнне моладзевага бізнес-інкубатара)”, лідарамі груп сумесна з тэматычнымі каардынатарамі былі прадстаўлены яе тэматычныя накірункі пчалярства, раслінаводства і веласэрвіс.
Удзельнікамі семінара таксама была ўзгоднена ідэя забеспячэння ўстойлівасці сумеснай ініцыятывы праз падрыхтоўку і рэалізацыю з наступнага вучэбнага года інавацыйнага праекта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па тэме развіцця творчага патэнцыялу вучняў (праз развіццё прадпрымальніцкіх здольнасцей).