27 сакавіка вучні і настаўнікі школы абмеркавалі рэалізацыю сумеснай ініцыятывы “Да ўстойлівага Спораўскага сельскага савета – праз павышэнне эканамічнай актыўнасці моладзі (стварэнне моладзевага бізнес-інкубатара)”. Былі ўдакладнены планы тэматычных накірункаў бізнес-інкубатара, удзельнікі сустрэчы выказаліся наконт асабістых чаканняў ад удзелу ў праекце.
Мерапрыемтсва адбылося ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Пашырэнне эканамічных магчымасцяў у сельскай Беларусі”, які рэалізуецца Ўстановай “Новая Еўразія” пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза і Фонду “Еўразія” (за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (#USAID)). Праект зарэгістраваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь за № 2/14/000737 ад 24 снежня 2014 г.