У школе поўным ходам ідзе рэалізацыя сумеснай ініцыятывы “Да ўстойлівага Спораўскага сельскага савета – праз павышэнне эканамічнай актыўнасці моладзі (стварэнне моладзевага бізнес-інкубатара)”: вучні вывучаюць адукацыйны курс «Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці”, атрымліваюць веды згодна выбраным тэматычным накірункам бізнес-інкубатара (пчалярства, раслінаводства і веласэрвіс) і вучацца іх прымяняць на практыцы.
Сумесная ініцыятыва адбываецца ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Пашырэнне эканамічных магчымасцяў у сельскай Беларусі”, які рэалізуецца Ўстановай “Новая Еўразія” пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза і Фонду “Еўразія” (за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (#USAID)). Праект зарэгістраваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь за № 2/14/000737 ад 24 снежня 2014 г.