9 мая на Мемарыяльным комплексе “Здзітаўская абарона” адбыўся мітынг, прысвечаны Дню Перамогі. У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні школы і іх бацькі, настаўнікі, мясцовыя жыхары. Усе прыйшлі, каб ушанаваць памяць герояў вайны. На свяце быў арганізаваны “Бессмяротны полк”. Вучні трымалі фотаздымкі аднавяскўцаў-ветэранаў, якія прыймалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. Адкрыццё мітынгу пачыналася з гімна і хвіліны маўчання. Слова мелі старшыня Спораўскага сельскага савета, Мартысевіч А.В, а таксама мясцовыя жыхары, якія аказаліся нераўнадушнымі да падзей тых часоў. Была арганізавана Піянерская “Вахта Памяці”, у якой прымалі ўдзел вучні 5-6 класаў. У мерапрыемстве былі агучаны імёны і прозвішчы тых, хто загінуў у час вайны.У завяршэнні мітынгу ўсе прысутныя ўсклалі кветкі каля помніка. Варта адзначыць, што мы павіны помніць тых, хто цаной свайго жыцця стварыў мірнае неба над нашай галавой. Пакуль жыве памяць пра чалавека, жыве і сам чалавек.