Колькі думаеце маліны мы пасадзілі 2 мая на школьным вучэбна-вопытным участку? Крыху больш за 300 кустоў. Вось як!
Ментавіта так пачалася практычная частка групы “Раслінаводства” ствараемага моладзевага бізнес-інкубатара. Наперадзе яшчэ шмат працы: пасадка сунічніку, буякоў і бружмелю; догляд за раслінамі; збор ураджаю. Безумоўна, падлік рэнтабельнасці “прадпрыемства”.
Наперадзе нас чакае яшчэ шмат чаго вельмі цікавага!
Дарэчы, зусім не чакалі, што да нашай справы далучыцца такая колькасць аднадумцаў з ліку вучняў і настаўнікаў школы. Шчыра дзякуем усім за дапамогу!
Сумесная ініцыятыва “Да ўстойлівага Спораўскага сельскага савета – праз павышэнне эканамічнай актыўнасці моладзі (стварэнне моладзевага бізнес-інкубатара)” адбываецца ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Пашырэнне эканамічных магчымасцяў у сельскай Беларусі”, які рэалізуецца Ўстановай “Новая Еўразія” пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза і Фонду “Еўразія” (за кошт сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (#USAID)). Праект зарэгістраваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь за № 2/14/000737 ад 24 снежня 2014 г.