Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Справаздачы па мерапрыемствах

20.05.17

Цікава і пазнавальна правялі навучэнцы Здзітаўскай школы шосты школьны дзень. 13 траўня ў Здзітаўскую школу прыехалі студэнты з БГУКиИ з мэтай рэалізацыі студэнцкага экалагічнага праекта «Эка-bus». Насычаная праграма мерапрыемства: флэш-моб, гульня па станцыях, майстэрня «Эка-лайф-хакі», лекцыя «Экалагічныя праблемы Беларусі», анімацыйная гульня і канцэрт. Вышэйпералічаныя мерапрыемствы былі накіраваны на павышэнне экалагічнай культуры навучэнцаў. Гульня па станцыях дазволіла вучням развіць лагічнае мысленне, зрокавую памяць, уменне працаваць у камандзе. У выніку праходжання кожнай з станцый, веды ў галіне экалогіі павялічваліся і ўдасканальваліся. Фарміраванне экалагічнай культуры кожнага грамадзяніна і грамадства ў цэлым з'яўляецца неабходным умовай забеспячэння выжывання чалавечага грамадства ў будучыні. Сучаснае грамадства, валодаючы мноствам рэсурсаў, не выкарыстоўвае магчымасць перапрацоўваць непатрэбныя рэчы, якія замест гэтага выкідваюцца. Ведаючы метады выкарыстання матэрыялаў паўторна, кожны чалавек можа зрабіць асабісты ўклад у захаванні пазітыўнай сітуацыі ў краіне і ў свеце. Вялікі поспех мелі на гэтай ніве і навучэнцы нашай школы. З простых пластыкавых бутэлек, коркаў і іншых матэрыялаў дзеці вырабілі сваімі рукамі цудоўныя вырабы, якія склалі ў выніку цэлую выставу. Лекцыя па экалогіі Беларусі дазволіла навучэнцам пашырыць свой кругагляд ў галіне экалагічных паводзін. Натхнёныя студэнты правялі з дзеткамі вясёлую рухомую гульню на ўважлівасць і артыстычнасць, распавялі пра вучобу і дзейнасць свайго універсітэта. Завяршылася мерапрыемства канцэртам пры ўдзеле народнага калектыву «Драгабужская багатуха», навучэнцаў Здзітаўскай школы, студэнтаў. Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць у навучэнцаў, так як дазволіла ім удасканаліць сваю экалагічную культуру.

Фотаматэрыялы

  • Заседание Детской палаты