20 траўня 2017 года ў Бярозе прайшлі спартыўна-масавыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню работніка фізічнай культуры і спорту.
У склад каманды Здзітаўскай СШ ўвайшлі намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Т. С. Ажажа, настаўнік нямецкай мовы Ажажа А. А., настаўнік фізічнай культуры і спорту Аполька І. М.
Настаўнікі спаборнічалі ў трох відах:
дартс, штрафны кідок у баскетбольнае кальцо і накіданне кольцаў на стойку. У сваёй камандзе лепшы вынік па дартсу паказаў Аполька І. М., найбольш спрытным па накідванні кольцаў на стойку апынуўся Ажажа А. А., а найбольшая колькасць дзейсных кідкоў у баскетбольнае кальцо было ў Т. С. Ажажа
Удзельнікі спаборніцтваў атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.