У аўторак, 30 мая, у нашай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная святу «Апошні званок-2017». Галоўнымі дзеючымі асобамі мерапрыемства, пэўна, сталі выпускнікі – вучні XI класа. Яны парадавалі прысутных на лінейцы школьнікаў, настаўнікаў, бацькоў і ганаровых гасцей свята вершамі, песнямі, яркім выкананнем танца. Фінальнымі акордамі мерапрыемства сталі запуск у неба звязкі рознакаляровых шароў і выпусканне галубоў назад у неба.
Поспехаў вам, выпускнікі-2017!