З 20 па 25 лістапада у школе праходзіла нядзеля па прафарыентацыі. Пачатак ёй паклала лінейка з абвяшчэннем мерапрыемстваў, затым адбылася адзіная інфармацыйная гадзіна “Якія прафесіі будуць запатрабаваны ў будучым?” з праглядам відэароліка і пазначэннем асноўных памылак пры выбары жыццёвага шляху. Кожны класны кіраўнік атрымаў памятку “Прафесіі сённяшняга дня”. Да ўвагі вучняў малодшых класаў быў прадстаўлены відэаролік “Калейдаскоп прафесій. Прафесія верэрынара”, а таксама відэаролік ”Кім я хачу стаць?”, якія былі абмеркаваны. Сярод вучняў 5-11 класаў было праведзена анкетаванне. Завяршыў тыдзень трэнінг “На парозе дарослага жыцця” для вучняў старэйшых класаў.