У суботу, 2 снежня, адбылася гульня КВЗ «З рога ўсяго многа» паміж вучнямі 5-6 класаў, якая мела наступную мэту: абудзіць цікавасць да гісторыі і этнаграфіі Беларусі і даць магчымасць вучням праявіць сябе ў камандныс спаборніцтве. Закранутыя пытанні паказвалі агульны кругазор вучняў у вобласці фальклору, мовазнаўства і ўзровень іх кемлівасці.