28 снежня адбыўся навагодні ранішнік “У гасцях у Дзеда Мароза”. Як толькі госці занялі месцы ў святочнай зале, у елкі пачалося традыцыйнае прадстаўленне. І няхай кожны год злыя героі спрабуюць сапсаваць свята, выкрадаючы Дзеда Мароза або Снягурку, то падарункі, то навагодні настрой, але яшчэ ні разу ім не ўдалося адмяніць Новы год. І цуд здараецца і зноў і зноў, пад запаветнае «Раз, два тры, елачка, гары» на навагодняй прыгажуні запальваюцца агеньчыкі, а шчаслівыя дзеці з поўнымі захаплення вачыма водзяць карагоды і прымаюць падарункі з віншаваннямі.