Традыцыйна напярэдадні навагодніх свят таленавітых і адораных дзяцей збірае Палац культуры г. Бярозы, каб узнагародзіць тых, хто сваімі намаганнямі дасягнуў поспехаў у вучэбнай і навуковай дзейнасці, а таксама пераможцаў алімпіяд, удзельнікаў спартыўных спаборніцтв, конкурсаў. Здзітаўскую школу прадстаўлялі вучаніцы 10 класа Лісагір Настасся, Пракурат Дар’я, Сіняк Маргарыта, а таксама вучаніца 8 класа Канановіч Аляксандра. Для ўдзельнікаў была падрыхтавана канцэртная праграма, якая выклікала премныя ўражанні ў прысутных.