З 26 лютага па 3 сакавіка праходзіла нядзеля, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй. Яна ўключала ў сябе адзіную класную гадзіну “Кароткае жыццё і доўгая смерць” з праглядам відэаролікаў “Прыкметы нарказалежнасці”, “Шакіруючыя фота да і пасля”, “Зоркі-наркаманы і іх шляхі да вызвалення” і з наступным абмеркаваннем,тэст “Вызначэнне ўзроўню сваёй самаацэнкі” з выкананнем практыкавання “Я ў хвалях сонейка” (8-11 класы), конкурс лістоўкі “Беражы сваё жыццё” (5-11 класы), інтэлектуальную гульню з элементамі трэнінгу “Міфы аб наркотыках: шлях да здароўя шукаем самі” паміж паміж 7,8 і 9 класамі, дыспут “Якое яно шчаслівае заўтра? 10 складаемых шчаслівай будучыні” з праглядам відэароліка “Наступствы наркаманіі” паміж вучнямі 10 і 11 класаў.