12 лістапада адбылася сустрэча з інспектарам ІДН Салаўём М.В., якая была прыўрочана да тыдня прававых ведаў і была арганізавана з мэтай папярэджання правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх. Максім Віктаравіч яшчэ раз напомніў вучням 1-11 класаў пра правілы дарожнага руху, пра паводзіны ў час урокаў і ў грамадскіх месцах, пра правілы карыстання інтэрнэтам, пра месцазнаходжанне ў вячэрні час, пазнаёміў са статыстыкай правапарушэнняў у раёне за кастрычнік.