Вучні, а таксама дзве бабулі, жыхаркі вёскі Здзітава прынялі ўдзел у XII адкрытым абласным фестывалі фальклорнага мастацтва "Радавод" у Пружанах. Фестываль пачаўся з усеагульнага выканання старажытнай абрадавай песні "А мы сіялы просо, сіялы. Зеленая наша дубрава...". Паступова ўсе ўдзельнікі пачалі грандыознае шэства па цэнтральнай вуліцы горада. Пасля, на пяці пляцоўках горада было арганізавана выступленне калектываў вобласці. На фестываль былі запрошаны і замежныя госці - калектывы з Польшы, Сербіі, Расіі, якія паказалі асаблівасці традыцыйнай культуры сваіх краін.