Святочная лінейка з нагоды пачатку навучальнага года прайшла ў Здзітаўскай школе.
На лінейку завіталі госці: член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу РБ Чайчыц Віктар Іванавіч, старшыня Спораўскага сельскага выканкама Мартысевіч Аляксандр Васільевіч і галоўны спецыяліст ААГ "Спорава" Пракурат Аляксандра Іванаўна. Усе госці жадалі вучням і настаўнікам поспехаў у новым навучальным годзе.
Першакласнікаў павіншавалі бацькі, настаўніца, і як заўсёды, яны ўшанавалі памяць загінуўшых аднавяскоўцаў у гады вайны, наведаўшы мемарыяльны комплекс "Здзітаўская абарона".