З 2 па 12 кастрычніка ў Мінску праходзіла Дэкада "Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх".
Дэкада была прымеркавана да святкавання 105-годдзя БДПУ імя М.Танка і 5-годдзя Асацыяцыі "Адукацыя для ўстойлівага развіцця".
Каманда Здзітаўскай школы атрымала запрашэнне да ўдзелу ў Дэкадзе 11 кастрычніка, дзе арганізавала работу інтэрактыўнай выставы "Пчаліная школа".
Ідэя выставы - "прасоўваючы моладзевае пчалярства ў школе і вёсцы, мы ўносім свой уклад у справу дасягнення мэтаў устойлівага развіцця" (Генеральная Асамблея ААН абвясціла 20 мая сусветным днём пчол, абгрунтаваўшы ўнёсак пчол у забяспячэнне ўстойлівага развіцця і дасягненне мэты № 2 "Барацьба з голадам").
Настаўнікі Здзітаўскай сярэдняй школы (Жуковіч Віталь Паўлавіч, дырэктр школы, Ажажа Таццяна Сяргееўна, намеснік дырэктара па ВВР, Мартысевіч Алена Мікалаеўна і Васілеўская Ірына Мікалаеўна, настаўніцы пачатковых класаў) сталі ўдзельнікамі Міжнароднага сімпозіума і прадставілі вопыт школы - рэсурснага цэнра па ўстойлівым развіцці на фестывалі інавацыйных АУР-практык, правялі майстар-клас для студэнтаў БДПУ "Дзеці для дарослых пра ЦУР".
Тым, хто жадае больш даведацца пра мэты і змест Дэкады