19 кастрычніка 2019 года прайшоў традыцыйны "Здзітаўскі кірмаш-2019"
Да арганізацыі і правядзення мерапрыемства навучэнцы і настаўнікі падышлі творча. Асаблівы інтарэс выклікала "Вуліца ўражанняў", "Пакой страху" і аддзел віртуальнага лабірынту.
Атрымаць вострыя пачуцці дапамагалі дзецям вучні з лідэр-клуба Чаховіч Іля, Рэвенька Васіль, Мішчанка Даніла, Канановіч Аляксандра і Дар'я.
Віртуальны лабірынт пад кіраўніцтвам настаўніка хіміі і біялогіі Васілеўскага П.М. прыдумалі і ажыцявілі вучні 8 класа Мелех Кацярына, Лютыч Варвара, Чайчыц Ягор.
Парадавалі ўсіх Мартысевіч Дар'я, Шындыч Валерыя, Буранка Вікторыя, Жуковіч Карына, дзяўчаты паказалі невялікую канцэртную праграму. Гэта быў творчы дэбют.
Вучні 1-11 класаў крэатыўна аформілі выстаўкі прадукцыі, вялікую дапамогу аказалі бацькі.
У сельскіх жыхароў карысталася попытам прадукцыя школьнага бізнес-інкубатара.
І дзецям, і дарослым мерапрыемства ў 6-ты школьны дзень, спадабалася.
Усіх прысутных на кірмашы аб'ядноўваў добры настрой.