Нядзеля народнага адзінства пачалася 13 верасня з аб`явы плана школьных мерапрыемстваў на агульнашкольнай лінейцы. Так адбылося ўрачыстае адкрыцце Нядзелі, вучням паведаміла аб гэтай падзеі настаўніца гісторыі Дзенішчук К.А.
16 верасня прайшла агульнашкольная інфармацыйная гадзіна “Дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства”. На ёй вучні школы даведаліся , чаму менавіта гэтая дата была абрана для святкавання, а таксама пазнаёміліся з відэаролікам аб становішчы Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Завяршылася інфармацыйная гадзіна акцыяй “Праспяваем гімн разам”.