З 20 по 24 верасня ў Здзітаўскай школе прайшла Нядзеля міра.
Кожны год, 21 верасня, адзначаецца Міжнародны дзень міра. Устанавіўшы гэтую дату, Генеральная Асамблея ААН прысвяціла яе замацаванню ідэалаў міру паміж краінамі і народамі.
Традыцыйна ў гэтую нядзелю праходзяць інфармацыйныя і адукацыйныя акцыі. У рамках нядзелі, ў школе былі праведзены інфармацыйныя і классныя гадзіны аб праблемах міру ў свеце, прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце “Я малюю мір”, працоўныя дэсанты “Чысты двор”. Для самых маленькіх вучняў школы была арганізавана экскурсія ў музей Здзітавазнаўства, дзе яны пазнаёміліся з гісторыяй роднай вёскі і падзеямі, якія адбываліся ў той час.