22 верасня адбылася “Сустрэча на ўсе 100” з творчасцю знакамітай берасцейскай паэтэсы Ніны Мацяш. З гэтай нагоды вучні 10 і 11 класаў здзейснілі падарожжа ў гімназію г. Белаазёрска, дзе наведалі кабінет, прысвечаны славутай зямлячцы. Таксама вучні ажыццявілі пешае падарожжа да дома, дзе жыла паэтэса.
На працягу Тыдня роднай мовы, які праходзіў у школе з 16 па 23 верасня, вучні мелі мажлівасць паўдзельнічаць у розных мерапрыемствах. Яны спрабавалі пастаянна гаварыць па-беларуску, запісвалі на фліпчарце любімыя і незнаёмыя беларускія словы, рыхтавалі паштоўкі з пажаданнямі роднай мове і рэрламныя лісты ў яе падтрымку, спявалі песні і спаборнічалі ў выкананні вершаў беларускіх паэтаў. Вучні пачатковых класаў наведалі экспазіцыю школьнага музея, а старэйшыя школьнікі знаёміліся са славутымі беларусамі шляхам прагляду відэаролікаў. Дырэктар школы Ажажа Т.С. зрабіла паведамленне аб даследаванні вучнямі школы мовы вёскі Здзітава, па матэрыялах якога была выпушчана кніга.