Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Отчеты по мероприятиям

21.01.2017

Будучы прадпрымальнік

У школе адбыўся круглы стол "Я будучы прадпрымальнік", у якім прынялі ўдзел нашы вучні, бацькі і госці з Івацэвіцкага раёна, в.Быцень, а таксама з суседніх весак Спорава і Хрыса.

21 студзеня ў нашай школе прайшоў круглы стол “Гісторыя майго жыццёвага поспеху.” Да нас у гоці прыехалі людзі, якія займаюцца сельскім прадпрымальніцтвам. Яны расказалі нам пра свае заняткі, якія прыносяць ім даходы. Кожны з прадпрымальнікаў прадстаўляў сваю сферу дзейнасці. Напрыклад, госці з вёскі Быцень, Івацэвіцкага раёна - пра вырошчванне пладова-ягадных культур. Ігар Кізнер гаварыў пра асаблівасці трусаводства. Віктар Дземідовіч адзначыў асаблівасці пчалаводства. Марына Новік, наша аднавяскоўца, праводзіла майстар-клас па стварэнні макіяжу. Пётр Савіцкі паказаў майстар-клас па фота.

Усе прысутныя засталіся пад незабыўнымі ўражаннямі, у многіх з’явіліся думкі аб адкрыцці сваёй справы. Мы спадзяемся, што атрыманая інфармацыя нам у гэтым дапаможа.

 

Фотоматериалы

  • Заседание Детской палаты